Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дула, ✂, н.

Выхадная адтуліна канала ствала агнястрэльнай зброі, а таксама сам ствол.

  • Д. нагана.

|| прым. дульны, ✂.

дуліна, ✂, ж. (абл.).

Грушавае дрэва і плод, тое, што і дуля (у 1 знач.).

дуля, ✂, ж.

  1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з акруглымі прадаўгаватай формы пладамі, а таксама плод гэтага дрэва (абл.).

    • Бабуля частавала нас смачнымі дулямі.
  2. Кукіш, фіга (разм. груб.).

    • Даць, паказаць дулю.