дуб, ✂, м.

  1. Буйное ліставое дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі.

    • Д. галлё распусціў.
  2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

    • Бочка з дубу.

◊

  • Дуба даць (разм.) — памерці.

|| памянш.-ласк. дубок, ✂ і дубочак, ✂.

|| прым. дубовы, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)