Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даабедзенны, ✂.

Які адбываецца да абеду.

  • Даабедзенная прагулка.

даарацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Аручы, дасягнуць якога-н. месца.

    • Д. да лесу.
  2. Працуючы на ворыве, вельмі стаміцца.

    • Даараўся да таго, што ног не чуе.

|| незак. даворвацца, ✂.

даастатку, прысл. (разм.).

Да канца, поўнасцю.

  • Выліць усё д.

даатамны, ✂.

Які існаваў да выкарыстання атамнай энергіі.

  • Д. перыяд.