Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дажартавацца, ✂; зак. (разм.).

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

  • Глядзі, хлопец, дажартуешся!

дажджаваць, ✂; незак.

Штучна арашаць шляхам распырсквання вады з дапамогай спецыяльных установак.

|| наз. дажджаванне, ✂.

|| прым. дажджавальны, ✂.

дажджавік, ✂, м. (разм.).

Плашч з непрамакальнай тканіны.

дажджамер, ✂, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў.

|| прым. дажджамерны, ✂.

дажджлівы, ✂.

Багаты частымі дажджамі.

  • Дажджлівая восень.

|| наз. дажджлівасць, ✂.

дажджом, прысл.

  1. Падобна на дождж, як дождж.

    • Іскры сыпаліся д.
  2. У дождж.

    • Не хочацца ісці д.

дажджынка, ✂, ж. (разм.).

Кропля дажджу.

  • На шыбах з’явіліся першыя дажджынкі.

дажджыць, ✂; безас.; незак. (разм.).

Ісці, імжыць (пра дробны дождж).

  • З самай раніцы дажджыць.

дажынкі, ✂.

Святкаванне заканчэння жніва.

  • Спраўляць д.

|| прым. дажынкавы, ✂.

дажыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Дажыць да якога-н. часу.

    • Дажыліся да новай вясны.
  2. Жывучы, дайсці да якога-н. незайздроснага стану.

    • Дажыўся да таго, што людзі смяюцца.