Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дар, , м.

  1. Тое, што даецца бясплатна; падарунак.

    • Дары прыроды.
    • Прынесці што-н. у д.
  2. Талент, здольнасць.

    • Д. пісьменніка.
  3. мн. Хлеб і віно, над якімі адбываецца хрысціянскае богаслужэнне.

    • Святыя дары.

  • Божы дар — усё, што даецца ад прыроды.

  • Дары данайцаў — падарункі, якія нясуць небяспеку і гібель.

  • Дар за дар — паслуга за паслугу.

  • Дар слова — здольнасць прыгожа гаварыць.

дарабіць, ; зак.

  1. Скончыць работу.

    • Д. панчоху.
  2. Прырабіць што-н. да чаго-н.

    • Д. ножку да стала.
    • Д. ключ.
  3. Давесці да патрэбнага ўзроўню.

    • Д. праект забудовы.

|| незак. дарабляць, .

|| наз. даробка, .

даравальны, .

Такі, які можна дараваць.

  • Д. ўчынак.

  • Даравальная граната — акт аб дадзеных каму-н. ільготах, прывілеях.

дараванне, , н.

  1. гл. дараваць.

  2. Здольнасць, талент.

    • Юныя дараванні.
    • Паэтычнае д.

даравацца, ; зак. і незак.

Не залічыцца (не залічвацца) ў віну.

  • Гэта вам ніколі не даруецца.

дараваць, ; зак. і незак.

  1. Зняць (знімаць) віну за што-н.

    • Усё можна д., толькі не хлусню.
  2. Прабачыць (прабачаць) каму-н.

    • Гэты промах мы можам яму д.
    • Вы мне даруйце за маю нетактоўнасць.
  3. зак. Узнагародзіць.

    • Д. грамату.
  4. што, каму. Вызваліць ад чаго-н.

    • Д. доўг.
    • Д. зняволенаму волю.
  5. даруй (даруйце), пабочн. сл. Ужыв. пры звароце да каго-н. з просьбай прабачыць за што-н.

    • Даруйце, я затрымаўся.

  • Дараваць жыццё — памілаваць асуджанага да пакарання смерцю.

  • Апошняе даруй (высок.) — развітанне назаўсёды, навек (з нябожчыкам).

|| зак. падараваць, .

|| наз. дараванне, .

дарагаваты, .

Даволі дарагі.

  • Дарагаватае футра.
  • Для мяне гэта дарагавата (прысл.).

дарагавізна, , ж.

Становішча, калі цэны на тавары надта высокія.

  • Д. на прамтавары.

дарагі, .

  1. Які прадаецца або купляецца па высокай цане.

    • Дарагая мэбля.
    • Дорага (прысл.) каштуе.
  2. перан. Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.

    • Дарагая перамога.
  3. перан., кар. ф. Такі, якім даражаць.

    • Нам дарага памяць герояў.
    • Дарага лыжка к абеду.
  4. поўн. ф. Ласкавы, мілы, любімы.

    • Д. друг.
    • Пішы часцей, дарагі (наз. сяброўскі зварот).

дарадчы, .

  1. Звязаны з правам абмеркавання якіх-н. спраў, але не з правам вырашэння іх.

    • Дэлегаты з правам дарадчага голасу.
  2. Прызначаны для абмеркавання.

    • Д. пакой (у судзе).