Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даваенны, ✂.

Які існаваў да вайны.

  • Д. перыяд.
  • Д. ўзровень прамысловасці.

даважка, ✂, ж.

Дабаўка да таго, што ўзважваецца, калі ў ім не хапае вагі.

  • Сыр з даважкай.

давазіцца, ✂; зак.

Празмерна доўга возячыся, набыць якую-н. непрыемнасць.

  • Давазіўся да прастуды.

давазіць, ✂; зак.

Скончыць возку чаго-н.

  • Усё сена не паспелі д.

давай, часц. ✂ (разм.).

Ужыв. пры інфінітыве для ўзмацнення якога-н. дзеяння.

  • Прыбег і д. крычаць.

давалачы, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю данесці, дацягнуць да якога-н. месца.

  • Ледзь давалок мех бульбы.
  • Хлопцы не змаглі д. лодку да возера.

|| незак. давалакаць, ✂.

давалачыся, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога-н. месца.

  • Ледзь давалокся да хаты.

|| незак. давалакацца, ✂.

давальны:

  • давальны склон — склон, які адказвае на пытанне каму-чаму?

даварыцца, ✂; зак.

Зварыцца канчаткова; стаць гатовым для ўжывання.

  • Мяса даварылася.

давацца, ✂; незак.

  1. гл. дацца.

  2. Дазваляць што-н. рабіць з сабой.

    • Гэты конь спакойны, кожнаму даецца.
  3. Лёгка засвойвацца.

    • Матэматыка яму лёгка даецца.

◊

  • Не давацца ў крыўду — умець абараніць сябе.