датаваць, ✂; зак. і незак.
-
Абазначыць (абазначаць) дату на чым-н.
- Д. заяву ўчарашнім чыслом.
-
Устанавіць (-наўліваць) дату якога-н. факта.
- Д. падзеі.
- Д. з’яўленне пісьмовага помніка.
|| наз. датаванне, ✂.
датацыя, ✂, ж.
Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця перарасходаў і іншых патрэб.
|| прым. датацыйны, ✂.
датла, прысл.
Поўнасцю, зусім, канчаткова.
- Хата згарэла д.
- Знішчыць д.
датчане, ✂, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Даніі.
|| ж. датчанка, ✂.
|| прым. дацкі, ✂.
датчык, ✂, м.
Устройства, якое непасрэдна прымае і перадае спецыяльным прыборам даныя аб дзейнасці механізма, жывога арганізма або
якіх-н. з’яў.
датычная, ✂, ж.
У матэматыцы: прамая лінія, што мае агульны пункт з крывой, але не перасякае яе ў блізкім месцы ад гэтага пункта.
- Правесці датычную да акружнасці.
датычны, ✂.
Прыналежны да чаго-н., які мае пэўнае дачыненне да нейкай справы.
- Д. да музыкі чалавек.
- Асобы, датычныя да злачынства.
|| наз. датычнасць, ✂.