Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даўбешка, , ж.

  1. Круглае палена з патончаным канцом-дзяржаннем для расколвання, убівання чаго-н. у што-н.; невялікая доўбня.

    • Увагнаў калок даўбешкай.
    • Даўбешкамі забівалі палі.
  2. перан. Пра тупога, няздольнага чалавека (разм. лаянк.).

    • Д. часам пост займае немалы.

даўга...

Першая частка складаных слоў са знач. працяглы ў часе і вялікі па даўжыні; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. даўгавечны, даўганосы.

даўгаваты, .

  1. Некалькі даўжэйшы за нармальны.

    • Плашч яму д.
  2. Не круглы на выгляд, прадаўгаваты (разм.).

    • Твар у хлопца д.

даўгавечны, .

  1. Здольны жыць доўгі час.

    • Гэта была сям’я даўгавечных.
    • Дуб — даўгавечнае дрэва.
  2. Разлічаны на доўгі час існавання, моцны.

    • Надзейны і д. самазвал.

|| наз. даўгавечнасць, .

даўгавечны, , м. (разм.).

Той, хто доўга жыве.

|| ж. даўгавечніца, .

даўгагрывы, .

З доўгай грывай (пра коней).

  • Даўгагрывыя коні.

даўгадзюбы, .

З доўгай дзюбай.

  • Д. журавель.

даўгакрылы, .

З доўгімі крыламі.

  • Д. стрыж.
  • Сямейства даўгакрылых (наз.).

даўгакрысы, .

З доўгімі крысамі (пра адзенне).

  • Даўгакрысае паліто.

даўгалетні, .

Які працягваецца многа гадоў.

  • Даўгалетняя праца.