даказаць, ; зак.

  1. Пацвердзіць якое-н. палажэнне фактамі.

    • Ён даказаў правільнасць сваіх меркаванняў.
    • Д. сваю адданасць справе.
  2. Дагаварыць да канца.

    • Дайце яму д. сваю прамову.
  3. Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (разм.).

  4. (часцей з адмоўем «не»), Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (разм.).

    • Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа.

|| незак. даказваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)