дайсці,
-
да каго-чаго. Ідучы, накіроўваючыся, дасягнуць чаго
-н. - Д. да станцыі.
- Тэлеграма дайшла ў той жа дзень.
- Гук не дайшоў.
- Дайшлі чуткі аб аварыі самалёта.
- Да нас дайшлі старажытныя помнікі пісьменнасці.
-
да чаго. Дасягнуць якога
-н. узроўню.- Тэмпература дайшла да 30.
-
да каго-чаго. Пранікнуць у свядомасць.
- Сэнс заўвагі да яго не дайшоў.
-
да чаго. Зразумець.
- Сваім розумам дайшоў да ісціны.
-
перан. , да чаго. Дасягнуць крайняя ступені праяўлення чаго-н. - Д. да знямогі.
- Д. да шаленства.
-
Даварыцца, дапячыся, даспець.
- Пірог дайшоў.
- Памідоры дойдуць на сонцы.
-
да чаго. Дасягнуць пэўнага службовага становішча.
- Д. да чына палкоўніка.
-
чаго. Пасля намаганняў дасягнуць чаго
-н. - Ён свайго дайшоў.
-
Даведацца, раскрыць што
-н. - Следчы дайшоў, хто зрабіў узлом.
-
Памерці (
разм. ).- Доўга мучыўся небарака, пакуль не дайшоў.
Дайсці да торбы (
разм. ) — збяднець, стаць жабраком.
||
-
Не даходзячы чаго,
прыназ. зР — блізка, паблізу ад чаго-н. - Іхняя хата — не даходзячы магазіна.
-
Не даходзячы да каго-чаго — тое, што і не даходзячы.
- Чакайце нас не даходзячы да прыпынку.
- Спыніўся не даходзячы да каня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)