Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уз’яднацца, ; зак. (афіц. высок.)

Аб’яднацца зноў.

|| незак. уз’ядноўвацца, .

|| наз. уз’яднанне, .

уз’яднаць, ; зак. (афіц. высок.)

Аб’яднаць зноў.

|| незак. уз’ядноўваць, .

|| наз. уз’яднанне, .

узяць, ; зак.

  1. гл. браць.

  2. Арыштаваць (разм.).

  3. Ужыв. ў спалучэнні са злучнікамі «ды» і «дый» або «ды і» і іншым дзеясловам пры абазначэнні нечаканага, раптоўнага дзеяння (разм.).

    • А я вазьму ды (дый) скажу.
    • Узяў ды і кінуў усё тут.
    • У. і (ды, дый) паехаць.
  4. звычайна ў спалучэнні з «хоць», «хоць бы» ўжыв. пры прапанове звярнуць на што-н. увагу (разм.).

    • Вазьміце (або ўзяць) хоць бы гэты выпадак.