узяць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
гл. браць.
-
Арыштаваць (размоўнае).
-
Ужыв. ў спалучэнні са злучнікамі «ды» і «дый» або «ды і» і іншым дзеясловам пры абазначэнні нечаканага, раптоўнага дзеяння (размоўнае).
- А я вазьму ды (дый) скажу.
- Узяў ды і кінуў усё тут.
- У. і (ды, дый) паехаць.
-
звычайна ў спалучэнні з «хоць», «хоць бы» ўжыв. пры прапанове звярнуць на што-н. увагу (размоўнае).
- Вазьміце (або ўзяць) хоць бы гэты выпадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)