Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узрыць, ✂; зак.

Разрыць лычом (пра жывёл).

  • У. зямлю.

|| незак. узрываць, ✂.

узурпатар, ✂, м.

Той, хто незаконна захапіў, узурпіраваў уладу, якія-н. правы.

|| прым. узурпатарскі, ✂.

узурпіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Учыніць (-няць) незаконны захоп, прысваенне чаго-н. (улады, правоў).

|| наз. узурпацыя, ✂.

узус, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што прынята, што стала звычайным, звычка.

  • Моўны у. (ужыванне слоў, форм, што замацавалася ў мове).

|| прым. узуальны, ✂.

узысці, ✂; зак.

  1. Ідучы, падняцца наверх.

    • У. на ўзгорак.
    • У. на другі паверх.
  2. Ступіць, уз’ехаць на паверхню чаго-н. або ўвайсці, уехаць куды-н.

    • У. на кладку.
    • Поезд узышоў на мост.
    • У. на двор.
  3. Пра нябесныя свяцілы: узняцца над гарызонтам.

    • Сонца ўзышло.
  4. Праросшы, паказацца на паверхні глебы (пра пасеянае).

    • Лубін густа ўзышоў.

|| незак. узыходзіць, ✂ і усходзіць, ✂.

|| наз. узыход, ✂ і узыходжанне, ✂.

узыходзіць, ✂; незак.

  1. гл. узысці.

  2. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго-н.

    • Сучасны беларускі алфавіт узыходзіць да стараславянскай азбукі.

узычыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і удружыць.

уз’юрыцца, ✂; зак. (разм.).

Стаць узбуджаным, гуллівым.

уз’юшаны, ✂ (разм.).

Вельмі разгневаны, раз’юшаны.

|| наз. уз’юшанасць, ✂.

уз’юшыцца, ✂; зак. (разм.).

Вельмі разгневацца, раззлавацца.

|| наз. уз’юшэнне, ✂.