Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ану́ча, ✂, ж.

  1. Кавалак якой-н. тканіны (звычайна старой).

    • А. для мыцця падлогі.
  2. Парванае, паношанае, старое адзенне (разм.).

    • Сабралася многа розных ануч.
  3. Кавалак тканіны для абгортвання ног.

  4. мн. Пра ўборы, строі (разм. неадабр.).

    • Яна толькі і думае пра анучы.
  5. перан. Бязвольны, бесхарактарны чалавек.

    • А., а не хлапец.

|| памянш. анучка, ✂.

|| прым. анучны, ✂.

ану́чніца, ✂, ж.

  1. Жанчына, якая цікавіцца толькі ўборамі, анучамі (у 4 знач.; разм. неадабр.).

  2. Скупшчыца ануч, рыззя (уст.).

|| м. анучнік, ✂.

ану́чына, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і ануча (у 1, 2 і 3 знач.).

анфа́с, прысл.

Тварам да таго, хто глядзіць.

  • Сфатаграфавацца а.

|| прым. анфасны, ✂.

анфіла́да, ✂, ж.

Доўгі скразны рад пакояў у грамадскіх будынках, палацах.

|| прым. анфіладны, ✂.

анча́р, ✂, м.

Трапічнае паўднёваазіяцкае ядавітае дрэва з сямейства тутавых.

|| прым. анчарны, ✂.

анчо́ўс, ✂, м.

Дробная марская рыба з роду селядцоў; хамса.

|| прым. анчоўсны, ✂.

аншла́г, ✂, м.

  1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

  2. Буйны загаловак у газеце (спец.).

    • А. на ўсю паласу.

|| прым. аншлагавы, ✂.

аняме́лы, ✂.

  1. Які стаў нямым, страціў здольнасць гаварыць.

  2. Які стаў нерухомым.

    • А. стан.
  3. Ціхі, пазбаўлены якіх-н. гукаў.

    • Анямелае поле.
  4. Які страціў адчувальнасць, здранцвелы.

    • Анямелыя ногі.

|| наз. анямеласць, ✂.

аняме́чыць, ✂; зак.

Зрабіць падобным на немцаў па мове, звычаях.

|| незак. анямечваць, ✂.

|| звар. анямечыцца, ✂.

|| незак. анямечвацца, ✂.

|| наз. анямечанне, ✂.