Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

анкало́гія, ✂, ж.

Медыка-біялагічная навука аб пухлінах, іх распазнаванні і лячэнні.

|| прым. анкалагічны, ✂.

  • А. дыспансэр.

анке́та, ✂, ж.

  1. Апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак пра таго, хто яго запаўняе. Запоўніць анкету.

  2. Збор звестак шляхам атрымання адказаў на пэўныя пытанні (кніжн.).

    • Правесці ў цэху анкету.

|| прым. анкетны, ✂.

анкетава́ць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Сабраць (збіраць) якія-н. звесткі шляхам правядзення анкет (у 2 знач.).

|| зак. праанкетаваць, ✂.

|| наз. анкетаванне, ✂.

анко́лаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па анкалогіі.