Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

анекдаты́чны, ✂.

  1. гл. анекдот.

  2. Падобны на анекдот, малапраўдзівы.

    • А. выпадак.

|| наз. анекдатычнасць, ✂.

анекдо́т, ✂, м.

  1. Кароткі забаўны, смешны расказ з нечаканай развязкай.

    • Пра яго хадзілі анекдоты.
  2. перан. Смешнае здарэнне (разм.).

    • Са мною здарыўся а.

|| прым. анекдатычны, ✂.

анексі́раваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) анексію чаго-н.

ане́ксія, ✂, ж. (кніжн.).

Насільнае далучэнне якой-н. краіны або яе часткі да іншай краіны.

|| прым. анексійны, ✂.

анемі́чны, ✂.

  1. гл. анемія.

  2. Малакроўны, вялы, бледны.

    • А. выгляд.

|| наз. анемічнасць, ✂.

анемі́я, ✂, ж. (спец.).

Малакроўе.

|| прым. анемічны, ✂.

анестэзіёлаг, ✂, м. (спец.).

Урач, спецыяліст па анестэзіялогіі.

анестэзі́раваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Выклікаць (-клікаць) анестэзію (у 1 знач.), абязболіць (-больваць).

анестэзі́я, ✂, ж. (спец.).

  1. Аслабленне, страта адчувальнасці.

  2. Абязбольванне.

    • Мясцовая а.

|| прым. анестэтычны, ✂.

анестэзіяло́гія, ✂, ж. (спец.).

Раздзел медыцыны, які займаецца абязбольваннем.

|| прым. анестэзіялагічны, ✂.