Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антагані́зм, ✂, м.

Непрымірымая супярэчнасць.

  • Класавы а.

|| прым. антаганістычны, ✂.

антагані́ст, ✂, м.

Непрымірымы праціўнік.

|| ж. антаганістка, ✂.

|| прым. антаганісцкі, ✂.

анталагі́чны, ✂.

  1. гл. анталогія​1.

  2. Створаны ў духу антычнай лірыкі (спец.).

    • Анталагічная паэзія.

антало́гія​1, ✂, ж.

Зборнік выбраных мастацкіх твораў розных аўтараў.

  • А. беларускай паэзіі.

|| прым. анталагічны, ✂.

антало́гія​2, ✂, ж.

Вучэнне аб быцці, характары і структуры рэчаіснасці.

|| прым. анталагічны, ✂.

анто́наўка, ✂, ж.

Сорт позніх кіслых яблыкаў.

анто́нім, ✂, м.

У мовазнаўстве: слова, процілеглае па значэнню другому слову, напр. «белы» і «чорны», «дабро» і «зло» і пад.

|| прым. антанімічны, ✂.

антра́кт, ✂, м.

  1. Кароткі перапынак паміж дзеямі спектакля ці аддзяленнямі канцэрта.

  2. Невялікі музычны твор для выканання паміж дзвюма дзеямі оперы, п’есы.

|| прым. антрактны, ✂.

антрапа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да чалавека, яго вывучэння, напр. антрапагеаграфія, антрапагенез, антрапаметрыя.

антрапало́гія, ✂, ж.

Навука аб біялагічнай прыродзе чалавека.

|| прым. антрапалагічны, ✂.