Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ані́, прысл.

Зусім, ніколькі.

  • Не баяўся ён смерці ані.
  • А. нічога не ведае.

аніво́дны, (разм.).

Ні адзін.

  • Я не чуў пра цябе аніводнага благога слова.

ані́дзе, прысл. (разм.).

Нідзе, зусім нідзе.

  • А. не бачыў такога хараства.

анізва́ння, прысл. (разм.).

Зусім, аніколькі.

  • А. не спаў у тую трывожную ноч.

аніко́лі, прысл. (разм.).

Зусім ніколі, век.

  • Такой вайны на зямлі а. не будзе.

аніко́лькі, прысл. (разм.).

Тое, што і ніколькі.

анілі́н, , м.

Арганічнае злучэнне — алеістая вадкасць, якая выкарыстоўваецца пры вырабе лякарстваў, фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў і інш.

|| прым. анілінавы, .

  • Анілінавыя фарбы.

анімалі́ст, , м.

Мастак, жывапісец або скульптар, які паказвае ў сваіх творах жывёл.

|| ж. анімалістка, .

анімі́зм, , м.

Сістэма ўяўленняў пра існаванне ў чалавека, жывёлы, расліны, прадметаў духа, душы; адухаўленне сіл і з’яў прыроды.

|| прым. анімістычны, .

ані́с, , м.

  1. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі саладкаваты пах.

  2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. анісавы, .

  • Анісавыя кроплі.
  • А. алей.