Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

начорна, прысл.

  1. Тое, што і начарна (разм.).

  2. У чорны колер.

    • Перафарбаваць валасы н.

начос, ✂, м.

  1. Доўгі ворс на тканінах і трыкатажных вырабах (спец.).

  2. Валасы ў прычосцы, начасаныя на лоб, вушы, скроні, а таксама прычоска ў выглядзе пышна ўзбітых валасоў (разм.).

|| прым. начосны, ✂.

начотніцтва, ✂, н.

Веды, якія грунтуюцца на механічным, некрытычным засваенні прачытанага.

|| прым. начотніцкі, ✂.

начотчык, ✂, м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, некрытычна засвойвае прачытанае.

|| ж. начотчыца, ✂.

начоўкі, ✂.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб.

|| памянш. начовачкі, ✂.

|| прым. начовачны, ✂.

начубіць, ✂; зак. (разм.).

Нацягаць, натузаць за валасы.

начухаць, ✂; зак. (разм.).

Пашкодзіць скуру чуханнем.

начхаць, ✂; зак.

  1. Чхаючы, запырскаць каго-, што-н.

  2. перан. Выказаць пагарду да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Н. мне на яго парады.

начыніць, ✂; зак.

  1. што-чым. Напоўніць, набіць унутранасць чаго-н.

    • Н. піражкі мясам.
  2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці.

    • Н. кабачкоў.

|| незак. начыняць, ✂.

|| наз. начынка, ✂.

начынка, ✂, ж.

  1. гл. начыніць.

  2. Тое, чым начынены пірагі, цукеркі і пад.

    • Пірог з начынкай.

|| прым. начыначны, ✂.