Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нацерці, ; зак.

  1. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці.

    • Н. спіну.
  2. Начысціць да глянцу, уціраючы што-н. (фарбу, воск і пад.).

    • Н. паркет.
  3. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння.

    • Н. нагу.
  4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой-н. колькасці.

    • Н. бульбы.
  5. чаго. Нарыхтаваць у якой-н. колькасці, ачышчаючы ціскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

|| незак. націраць, .

|| звар. нацерціся, .

|| незак. націрацца, .

|| наз. націранне, .

нацечны, .

Які ўтварыўся ў выніку нацёку.

  • Нацечныя ўтварэнні.

нацешыцца, ; зак.

  1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю.

    • Не нацешыцца з дачкі.
  2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання.

нацёк, , м.

Слой рэчыва, якое нацякло на паверхню чаго-н., расцяклося па чым-н.

  • Нацёкі на сцяне.

|| прым. нацёчны, .

націкаваць, ; зак. (разм.).

Нагледзеўшы што-н., намеціць для набыцця, выкарыстання.

націна, , ж. (разм.).

Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы).

націнка, , ж. (разм.).

Сцябло травы, травінка.

націнне, , н., зб. (разм.).

Сцёблы агародных раслін; цяўнік.

націск, , м.

  1. гл. націснуць.

  2. Моцны напор.

    • Н. вятроў.
  3. Рашучы, імклівы рух (войск, натоўпу людзей) на каго-, што-н.

    • Стрымліваць н. праціўніка.
  4. Патаўшчэнне штрыха пры пісьме пяром.

    • Пісаць з націскам.
  5. Вылучэнне (складу, слова) сілай голасу або павышэннем тону, а таксама значок, які паказвае такое вылучэнне.

    • Паставіць н.
    • Лагічны н.
  6. перан. Вылучэнне чаго-н. у якасці асноўнага.

    • Зрабіць н. на выпуск тавараў першай неабходнасці.

націскны, .

  1. Які служыць для націскання (спец.).

    • Н. болт.
  2. Які прыводзіцца ў дзеянне націсканнем.

    • Міна націскнога дзеяння.
  3. У мовазнаўстве: які стаіць пад націскам (пра склад, слова).

    • Націскныя галосныя.

|| наз. націскальнасць, .