навалачы, ✂; зак. (разм.).
-
Прыцягнуць, прывесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці або прывесці ў вялікай колькасці куды-н.
-
пераважна безас. Зацягнуць, закрыць.
|| незак. навалакаць, ✂.
навалачыся, ✂; зак. (разм.).
-
Прыйсці куды-н. у вялікай колькасці (пагард.).
- Навалаклося народу ў хату.
-
Насунуўшыся, закрыць, засланіць сабою.
- Навалакліся чорныя хмары.
навалачыцца, ✂; зак. (разм.).
-
Стаміцца, носячы што-н.
-
Нахадзіцца, нацягацца дзе-н.; стаміцца, многа ходзячы.
наваліцца, ✂; зак.
-
Налегчы сваім цяжарам на што-н.
-
Дружна ўзяцца за работу, з прагнасцю накінуцца на што-н.
- Н. на асушэнне балот.
- Малацьбіты дружна наваліліся на клёцкі.
-
Напасці, накінуцца.
- Н. на пазіцыі ворага.
- Наваліліся ўсе на аднаго.
- Чэрві наваліліся на капусту.
-
Падаючы, насыпацца (пра многае; разм.).
- Навалілася яблыкаў за ноч.
-
перан. Змарыць (пра сон, спёку і пад.).
-
перан. Спасцігнуць, нечакана напаткаць.
-
перан. Нахлынуць, намножыцца ў вялікай колькасці.
- Пад канец тыдня навалілася столькі работы.
-
Накінуцца на каго-н. з лаянкай (разм.).
- Ён мог нізашто н. на чалавека.
|| незак. навальвацца, ✂.