Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

султан​2, ✂, м.

  1. Упрыгожанне з пер’я ці стаячых конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях.

  2. перан. Слуп дыму, зямлі і пад., які ўзнімаецца ўгору.

    • С. узрыву.
    • С. пары.
  3. Суквецце ў некаторых раслін.

    • С. бэзу.
    • С. іван-чаю.
    • Султаны чароту.

|| памянш. султанчык, ✂.

султанат, ✂, м.

Манархічная дзяржава, якая ўзначальваецца султанам​1.

|| прым. султанацкі, ✂.

сульфаты, ✂, м. (спец.).

Солі сернай кіслаты.

|| прым. сульфатны, ✂.

сульфіды, ✂, м. (спец.).

Хімічныя злучэнні серы з металамі і некаторымі неметаламі.

  • Прыродныя с.
  • Арганічныя с.

|| прым. сульфідны, ✂.

  • Сульфідныя руды.

сум, ✂, м.

  1. Пачуццё смутку, жалю, журбы.

    • У матчыным голасе чуўся с.
  2. Душэўны неспакой, туга.

    • Апусцелыя палі і лугі навявалі с.

сума, ✂, ж.

  1. Вынік складання дзвюх або некалькіх велічынь.

  2. Агульная колькасць чаго-н.

    • С. ведаў.
  3. Пэўная колькасць грошай.

    • Атрымаць значную суму грошай.

◊

  • Кругленькая сума (разм.) — пра вялікія грошы.

|| прым. сумавы, ✂.

сумаваць, ✂; незак.

  1. Знаходзіцца ў стане суму.

    • Недзе далёка сумуе гаротная матка.
  2. па кім-чым. Адчуваць душэўны неспакой; журыцца, тужыць.

    • С. па сыне.
    • С. па рабоце.
    • Летам у вёсцы с. няма калі.

сумарны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Які з’яўляецца сумай чаго-н., атрыманы ў выніку складання.

    • Сумарныя паказчыкі.
  2. перан. Абагульнены, неканкрэтызаваны агляд падзей.

|| наз. сумарнасць, ✂.

сумбур, ✂, м.

Поўная неразбярыха, адсутнасць парадку, блытаніна.

  • У справах панаваў с.
  • С. у галаве.

сумбурны, ✂.

Пазбаўлены парадку; блытаны, хаатычны.

  • Сумбурнае паведамленне.

|| наз. сумбурнасць, ✂.