Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апераза́цца, ✂; зак. (разм.).

Падперазацца поясам, дзягай.

|| незак. апяразвацца, ✂.

апераза́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Надзець пояс, апаясаць каго-, што-н. Сам горад аперазалі (перан.) земляным валам.

  2. перан. Моцна ўдарыць, агрэць.

    • А. палкай па спіне.

|| незак. апяразваць, ✂.

апера́тар​1, ✂, м.

Урач-хірург, які робіць аперацыі.

апера́тар​2, ✂, м. (спец.).

  1. Асоба, якая выконвае якія-н. вытворчыя працэсы, аперацыі (назва ўваходзіць таксама ў складаныя словы, напр. кінааператар, гукааператар).

  2. Спецыяліст, які робіць здымкі кінакарціны; кінааператар.

|| прым. аператарскі, ✂.

аператы́ўны, ✂.

Здольны хутка, дзелавіта выконваць практычныя задачы.

  • Аператыўнае кіраўніцтва.

|| наз. аператыўнасць, ✂.

аперацы́йная, ✂, ж.

Памяшканне, дзе робяцца аперацыі​1.

  • А. хірургічнага аддзялення бальніцы.

апера́цыя​1, ✂, ж.

Хірургічная лячэбная дапамога.

  • А. на сэрцы.

|| прым. аперацыйны, ✂.

  • Аперацыйнае аддзяленне (у бальніцы).
  • Аперацыйнае ўмяшанне.

апера́цыя​2, ✂, ж.

  1. Каардынаваныя ваенныя дзеянні, аб’яднаныя адзінай мэтай.

    • Наступальная а.
  2. Асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных (афіц.).

    • Паштовыя аперацыі.

|| прым. аперацыйны, ✂.

  • Аперацыйная зала (у банку).

апе́рціся, ✂; зак.

Тое, што і абаперціся.

|| незак. апірацца, ✂.

аперцэ́пцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Успрыманне, пазнаванне на падставе ранейшых уяўленняў і запасу ведаў.

|| прым. аперцэпцыйны, ✂.