Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шып¹, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Востраканцовы выступ, нарасць на целе некаторых жывёл.

2. Невялікі выступ на чым-н.

Чаравікі з шыпамі.

Склеіць што-н. на шыпах (устаўляючы шыпы ў пазы).

|| прым. шыпавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).

шып², -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых, пашыраная пераважна ў басейнах Каспійскага і Аральскага мораў.

шып³ гл. шыпець.

шыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць доўгі гук «ш».

Гадзюка шыпіць.

Шыпеў газавы струмень.

2. перан. Гаварыць здушаным ад злосці голасам (разм.).

3. перан. Вымаўляць доўгі гук «ш», патрабуючы цішыні.

|| наз. шыпе́нне, -я, н. і шып, -у, м.

шыпо́ўкі, -по́вак, адз. шыпо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Спартыўны абутак з шыпамі¹ (у 2 знач.) на падэшвах.

шыпу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Іголка хваёвай расліны.

|| прым. шыпу́лечны, -ая, -ае і шыпу́лькавы, -ая, -ае.

шыпу́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).

Шыпучы напітак.

шыпу́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае шыпенне.

Шыпучая змяя.

2. Які пеніцца і злёгку шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі).

Шыпучыя віны (штучна газіраваныя).

|| наз. шыпу́часць, -і, ж.

шыпшы́на, -ы, ж.

Дзікая кустовая ружа з простымі, не махровымі кветкамі, а таксама плады гэтай расліны.

|| прым. шыпшы́навы, -ая, -ае.

шыпшы́ннік, -у, м., зб.

Кусты, зараснік шыпшыны.

Густы ш.