Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шы́ба, -ы, мн. -ы, шыб, ж.

Кусок шкла, устаўлены ў аконную раму.

Разбіць шыбу.

|| прым. шы́бавы, -ая, -ае.

шыбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. (разм.).

Хутка, жвава рухацца, ісці.

Ш. па грыбы.

|| наз. шыбава́нне, -я, н.

шы́бенік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, пакараны смерцю праз павешанне на шыбеніцы.

2. Свавольнік, балаўнік або той, хто заслугоўвае толькі шыбеніцы; бандыт, галаварэз (разм., лаянк.).

шы́беніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Тое, што і вісельня.

|| прым. шы́бенічны, -ая, -ае.

шы́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Тое, што і шыба.