Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шызакры́лы, -ая, -ае.

Які мае шызыя крылы.

Шызакрылая чайка.

шызафрэ́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Хворы на шызафрэнію.

|| ж. шызафрэні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

шызафрэні́я, -і, ж.

Цяжкае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў і зніжэннем псіхічнай дзейнасці.

|| прым. шызафрэні́чны, -ая, -ае.

шыза-...

Першая частка складаных слоў са знач.: шызы, з шызым адценнем, напр.: шыза-блакітны, шыза-зялёны, шыза-чорны, шыза-шэры.

шы́зы, -ая, -ае.

Цёмна-шэры з сіняватым адлівам.

Шызыя хмары.

|| наз. шы́засць, -і, ж.