Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шы́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржаннем.

Ш. ў мяшку не схаваеш (прыказка).

|| памянш. шы́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

|| прым. шы́льны, -ая, -ае (спец.).

шылахво́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Дзікая качка з двума доўгімі пёрамі ў хвасце.

шы́лінг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Англійская манета, роўная 1/20 фунта стэрлінгаў (у старой грашовай сістэме).

2. Грашовая адзінка ў некаторых краінах.

шы́льда, -ы, М -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

1. Дошка з надпісам назвы ўстановы, прадпрыемства і пад., вывеска.

2. перан. Пра знешні, паказны бок паводзін, дзейнасці, спосабу жыцця і пад. (разм.).

Гэта толькі ш., на самай справе ён не такі чалавек.

|| прым. шы́льдавы, -ая, -ае.