ушчамі́цца, -чамлю́ся, -чэ́мішся, -чэ́міцца; зак., у што.
Аказацца заціснутым, зашчэмленым з двух бакоў.
Парася ўшчамілася ў плот.
У. ў пастку (таксама перан.: апынуцца ў цяжкім становішчы).
|| незак. ушчамля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і ушчэ́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
ушчамі́ць, -чамлю́, -чэ́міш, -чэ́міць; -чэ́млены; зак., каго-што.
1. Сціснуўшы, зашчаміць.
У. палец у дзверы.
2. перан. Абмежаваць у чым-н.
У. каго-н. у правах.
У. самалюбства.
3. перан. Паставіць у няёмкае становішча.
|| незак. ушчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ушчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
ушчува́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Спагнанне, дакор, папрок.
Тут ужо папрокамі і ўшчуваннем не дапаможаш.
ушчува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.
Дакараць, папракаць за што-н.
У. за правіннасць.
|| зак. ушчу́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е і ушчу́нуць, -ну, -неш, -не; ушчу́нь.
ушчу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Пакаранне, спагнанне.
Сродкі ўшчунку.
2. Дакор, папрокі.
Асыпаць каго-н. ушчункамі і папрокамі.
ушчыльні́цца, -ыльню́ся, -ы́льнішся, -ы́льніцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш шчыльным (у 1 знач.).
2. Пачаць жыць цясней, пасяліўшы да сябе каго-н.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць цалкам запоўненым (пра рабочы час).
|| незак. ушчыльня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. ушчыльне́нне, -я, н.
ушчыльні́ць, -ыльню́, -ы́льніш, -ы́льніць; -ы́льнены; зак.
1. што. Зрабіць больш шчыльным (у 1 знач.), сціскаючы.
У. глебу.
У. сіласную масу.
2. каго-што. Засяліць больш, шчыльней ці ўсяліць каго-н. да каго-н. дадаткова.
У. кватэру.
У. жыльцоў.
3. перан., што. Запоўніць цалкам, зрабіць больш насычаным.
У. рабочы дзень.
Ушчыльнены графік работ.
У. тэрміны жніва (скараціць, сціснуць).
|| незак. ушчыльня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. ушчыльне́нне, -я, н.
ушчыльну́ю, прысл.
Зусім шчыльна, блізка.
Сесці на лаўцы ў.
Хмызняк падступае да дарогі ў.
ушчыльня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
Прыстасаванне для ўшчыльнення (у 1 знач.) чаго-н.