уну́к, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Сын сына або дачкі.
2. мн. Дзеці сына або дачкі.
У мяне ўжо ёсць унукі.
Садзяць маладыя дрэўцы ўнукі Мічурына (перан.).
|| памянш. уну́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
уну́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. у што. Утуліцца ў што-н. або, паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у зямлю, снег і пад.
У. ў падушку.
З разгону ў. тварам у пясок.
2. у што. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што-н.
У. ў чытанне.
3. Апусціць галаву, панурыцца.
У. і маўчаць.
|| незак. уну́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
уну́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
1. у што. Увабраць у што-н. (галаву).
У. галаву ў каўнер.
2. Панура схіліць (галаву).
Унурыў галаву і маўчаў.
3. у што. Утаропіць у што-н. (вочы, погляд).
У. вочы ў стол.
|| незак. уну́рваць, -аю, -аеш, -ае.
уну́тр, прысл. і прыназ. з Р.
У сярэдзіну, у межы чаго-н.
Прыняць лякарства ў.
Зайсці ў. дома.
уну́транасць, -і, ж., чаго.
Тое, што знаходзіцца ўнутры чаго-н.
У. дома.
уну́траны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ўнутры.
Унутраныя дзверы.
Унутраныя хваробы (органаў грудной і брушной поласці).
2. перан. Які складае змест, раскрывае саму глыбіню, сутнасць, душу каго-, чаго-н.
Унутранае чуццё.
Унутраная сувязь з’яў.
У. свет мастака.
У. голас (перан.: пра думкі).
3. Які мае адносіны да жыцця ўнутры якой-н. арганізацыі, дзяржавы.
Унутраная палітыка.
Унутраная пазыка.
Правілы ўнутранага распарадку.
унутры́, прысл. і прыназ. з Р.
У сярэдзіне, у межах чаго-н.
У мяне ў. кіпела помста.
У. горада.
унутры... прыстаўка.
Утварае прыметнікі са знач.: які знаходзіцца ў сярэдзіне, унутры чаго-н., напр.: унутрыатамны, унутрывідавы, унутрывенны.
уну́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Дачка сына або дачкі.