Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уна́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак., з інф.

Тое, што і панадзіцца.

уна́ймы, прысл.

У карыстанне за пэўную плату.

Здаць пакой у.

унакла́дку, прысл. (разм.).

Палажыўшы цукар у шклянку (у адрозненне ад слова «упрыкуску»).

Піць чай у.

унараві́ць, -раўлю́, -ро́віш, -ро́віць; зак., каму-чаму.

Дагадзіць каму-н., зрабіўшы так, як трэба.

Усім не ўнаровіш.

унармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

Прывесці да нормы.

У. напісанне ўласных імён.

|| незак. унармо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. унармава́нне, -я, н.

унасі́ць, унашу́, уно́сіш, уно́сіць; зак., каго-што.

Унесці ўнутр усё, многае ў некалькі прыёмаў.

У. усе скрынкі ў склад.

унасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак.

1. гл. наследаваць.

2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў.

У. характар бацькі.

уначы́ гл. уночы.

уно́чы і уначы́, прысл.

Ноччу.

Прыехаць у.