уво́гуле.
1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.
У. справы ідуць нядрэнна.
2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.
Ён у. такі.
3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.
На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.
4. у знач. пабочн. сл. У цэлым, у выніку.
Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.
уво́д, -а і -у, М -дзе, м.
1. -у, гл. увесці.
2. -а. Устройства, месца, праз якое што-н. уваходзіць, устаўляецца; прыёмная частка машыны або ўстаноўкі.
Электрычны ў.
|| прым. уво́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).
уво́дзіны, -дзін.
Уступная, пачатковая частка чаго-н.
У. да падручніка.
У. ў мовазнаўства (навука аб асновах мовазнаўства).
уво́дны, -ая, -ае.
1. гл. увод.
2. Які з’яўляецца ўступам, увядзеннем у што-н.
Уводная лекцыя.
уво́лю, прысл.
Да поўнага задавальнення, удосталь.
Конь еў аўса ў.
уво́сьмера, прысл.
У восем разоў, у восем частак.
Скласці паперу ў.
У. больш.