Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н.; выведаць што-н., дазнацца.

У. пра смерць (аб смерці) знаёмага.

У., што здарылася.

2. каго-што і з дадан. Набыць веды адносна чаго-н.; атрымаць належнае ўяўленне пра каго-, што-н.

У. шмат новага з кніг і часопісаў.

У. людзей.

У. цану жыцця.

3. што. Зазнаць, зведаць, перажыць.

У. многа гора.

|| незак. уве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

уве́зці, увязу́, увязе́ш, увязе́; увязём, увезяце́, увязу́ць; увёз, уве́зла; увязі́; уве́зены; зак., каго-што ў што.

Везучы, даставіць куды-н., унутр чаго-н.

У. тавары з-за мяжы.

|| незак. уво́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць.

|| наз. уво́з, -у, м.; прым. увазны́, -а́я, -о́е.

Увазная пошліна.

увекаве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць навекі памятным, праславіць.

У. падзеі ў творах мастацтва.

2. што. Зрабіць нязменным, устойлівым, даўгавечным.

|| незак. увекаве́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. увекаве́чанне, -я, н.

уве́нчвацца гл. увянчацца.

уве́нчваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Ушаноўваць вянком, лаўрамі.

У. чэмпіёна лаўровым вянком.

2. што. Тое, што і вянчаць (у 2 знач.).

|| зак. увянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.).

|| наз. уве́нчванне, -я, н.

уве́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак., у каго-што (кніжн.).

Канчаткова паверыць у што-н.

У. у поспех.

уверадзі́ць, увераджу́, увярэ́дзіш, увярэ́дзіць; увярэ́джаны; зак., што.

Стаміць працай або пакалечыць, параніць.

У. руку.

уве́рсе, прысл.

У верхняй частцы, у вышыні.

У. над дзвярыма была вялікая шчыліна.

уве́рх, прысл.

1. У вышыню, увысь; у напрамку да верхняй часткі чаго-н.

Полымя ўзвіваецца ў.

Сцежка вяла ў. на ўзгорак.

2. Унутраным бокам наверх ці ніжняй часткай прадмета ўгору.

Вывернуць кажух у. шэрсцю.

На беразе ляжала лодка ў. дном.

3. У напрамку да вытоку ракі, супраць цячэння.

У. па Дняпры.

Уверх дном (разм.) — не так, як трэба (пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку).

уверцю́ра, -ы, мн. -ы, -цю́р, ж.

1. Музычны ўступ да оперы, балета, драмы і пад.

Оперная ў.

2. Музычны твор, які складаецца з адной часткі і адносіцца да праграмнай музыкі.

|| прым. уверцю́рны, -ая, -ае.