Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

со́тавы¹ гл. соты¹.

со́тавы², -ая, -ае.

Які мае адносіны да аднаго з тыпаў бесправадной тэлефоннай сувязі.

Сотавая тэлефонная сувязь.

С. тэлефон.

со́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

1. Адзінка зямельнай плошчы, роўная адной сотай частцы гектара.

Прысядзібны ўчастак займае 10 сотак (10 сотых га).

2. Мера вадкасці, роўная адной сотай вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці (уст.).

На стале стаяла с. гарэлкі.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 100 (разм.).

Чакаць на прыпынку сотку.

|| прым. со́ткавы, -ая, -ае.

со́тня, -і, мн. -і, со́цень і со́тняў, ж.

1. Сто якіх-н. адзінак (прадметаў, рублёў і пад.).

Дзве сотні кніг.

Заплаціць не адну сотню за мэблю.

2. мн. Трэцяя ад канца лічба шматзначнага ліку.

3. звычайна мн. (со́тні, -яў), разм. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

Сотні студэнтаў.

4. Вайсковае падраздзяленне, якое першапачаткова складалася са ста чалавек.

Стралецкая с.

Казацкая с. (падраздзяленне, якое адпавядае эскадрону).

|| памянш. со́ценька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. со́ценны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

С. білет.

Соценная вага (вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай; спец.).

со́ты¹, -аў.

Ячэйкі з воску, якія робяць пчолы і восы для захоўвання мёду і адкладвання яец.

Мядовыя с.

|| прым. со́тавы, -ая, -ае.

С. мёд (які знаходзіцца ў сотах).

со́ты², -ая, -ае.

1. гл. сто.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто.

Сотая частка.

3. у знач. наз. со́тая, -ай, ж. Сотая частка чаго-н.

Дзве сотыя.