рыхле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
Станавіцца рыхлым, рыхлейшым.
Глеба рыхлее.
|| зак. парыхле́ць, -е́е.
рыхлі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення глебы.
рыхлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; ры́хлены; незак., што.
Рабіць рыхлым (звычайна пра ўскопванне).
Р. глебу.
|| зак. узрыхлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -ры́хлены і разрыхлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -ры́хлены.
|| наз. рыхле́нне, -я, н., узрыхле́нне, -я, н. і разрыхле́нне, -я, н.
ры́хлы, -ая, -ае.
1. Порысты, рассыпісты, мяккі.
Р. снег.
Рыхлая глеба.
2. перан. Пра стыль, выклад: расплывісты і вялы.
Рыхлая кампазіцыя.
|| наз. ры́хласць, -і, ж.
рыхт, -у, -хце, м. (разм.).
У выразе: рыхт у рыхт — дакладна такі або такі самы.
Зрабіў р. у р. як ты сказаў.
рыхтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.
1. да чаго, у што і з інф. Рабіць прыгатаванні да чаго-н.
Р. да зімы.
Р. ў дарогу.
Р. да экзаменаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у стане ці працэсе падрыхтоўкі; наспяваць, быць наперадзе.
Рыхтуюцца важныя падзеі.
рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.
1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).
Р. глебу пад пасевы.
Р. хворага да аперацыі.
Р. кадры.
2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.
Р. матэрыялы для даклада.
Р. дыпломную работу.
3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.
Р. удар па праціўніку.
4. што. Варыць ежу, гатаваць.
Р. вячэру.
ры́хтык, прысл. (разм.).
Правільна, якраз, дакладна (таксама, такі самы).
Зраблю р. так, як ты сказаў.
Сын — р. бацька (у знач. прым., нязм.).