Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ры́за, -ы, мн. -ы, рыз, ж.

1. Адзенне, якое надзявае святар пры набажэнстве.

Пазалочаная р.

2. Фігурная металічная накладка на абразах, якая пакідае адкрытымі толькі твар і рукі святога.

|| прым. ры́зны, -ая, -ае.

рыззё́, -я́, н., зб. (разм.).

Старое, падранае адзенне; анучы, старызна.

Затыкаць шчыліны рыззём.

|| прым. рыззёвы, -ая, -ае.

рызі́на, -ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку.

Цягнуць рызіну (разм., неадабр.) — зацягваць якую-н. справу, рашэнне чаго-н.

|| прым. рызі́навы, -ая, -ае.

рызі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.

2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак.

3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца.

Вязаць рызінкай.

|| прым. рызі́нкавы, -ая, -ае.

рызманы́, -о́ў, адз. рызма́н, -а́, м. (разм.).

Падранае, зношанае адзенне; лахманы.

Укрыць бульбу рызманамі, каб не памерзла.

ры́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Памяшканне пры царкве, у якім захоўваюцца рызы і царкоўныя рэчы.

|| прым. ры́знічны, -ая,-ае.

ры́зыка, -і, ДМ -зыцы, ж.

1. Магчымая небяспека, пагроза чаму-н.

Ісці на рызыку.

Без усякай рызыкі.

2. Дзеянне наўдачу з надзеяй на шчаслівы канец.

На сваю рызыку дзейнічаць (на сваю адказнасць).

рызыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак.

1. Ісці на рызыку, рабіць рызыкоўны ўчынак.

Ён не баіцца р.

2. кім-чым. Падвяргаць каго-, чаго-н. рызыцы (у 1 знач.).

Р. жыццём.

3. з інф. Ісці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі.

Р. заблудзіцца ў лесе.

|| аднакр. рызыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

рызыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Смелы, адважны чалавек.

|| ж. рызыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

рызыко́ўны, -ая, -ае.

1. Звязаны з рызыкай, напоўнены рызыкай.

Р. крок.

Так рабіць рызыкоўназнач. вык.).

2. перан. Непрыстойны, двухсэнсоўны.

Р. туалет.

Рызыкоўныя прыпеўкі.

|| наз. рызыко́ўнасць, -і, ж.