Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рыда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Голасна, сутаргава плакаць.

Р. над нябожчыкам.

|| наз. рыда́нне, -я, н.

рыдва́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Вялікая дарожная карэта.

рыдлёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата.

|| прым. рыдлёвачны, -ая, -ае.

рыдыкю́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Ручная жаночая сумачка.

|| прым. рыдыкю́льны, -ая, -ае.