рыс, -у, м.
Злак з белым прадаўгаватым зернем, якое скарыстоўваецца ў ежу, а таксама яго зерне.
Плантацыі рысу.
Піражкі з рысам.
|| прым. ры́савы, -ая, -ае.
Р. суп.
ры́са, -ы, мн. -ы, рыс, ж.
1. Вузкая паласа, лінія.
Правесці рысу.
Падвесці рысу пад чым-н. (таксама перан.: падвесці вынік, скончыць з якой-н. справай).
2. Лінія (існуючая ці ўяўная), якая раздзяляе што-н., рубеж.
Р. пад’ёму вады.
3. Уласцівасць, адметная адзнака, якасць.
Рысы характару.
Рысы новага чалавека.
4. мн. Тое, што і рысы твару.
Дарагія рысы.
◊
Рысы твару — абрысы, аблічча твару.
Прыгожыя рысы твару.
У агульных рысах — без падрабязнасцей.
|| памянш. ры́ска, -і, ДМ -ры́сцы, мн. -і, -сак, ж.
рыса...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рысу, да яго вырошчвання і апрацоўкі, напр.: рысаапрацоўчы, рысаачышчальны, рысаўборачны.
рысава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго-н.
Добры р., горшы гравёр.
|| ж. рысава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
рысава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца, паўставаць ва ўяўленні.
У далечыні рысуюцца абрысы гор.
Знаёмы вобраз рысаваўся ва ўяўленні (перан.).
2. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым-н. інтарэс да сябе.
Р. перад людзьмі.
|| наз. рысо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.).
рысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.
1. Перадаваць прадметы на плоскасці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.).
Р. з натуры.
Р. партрэт.
2. перан. Мысленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах.
Уяўленне рысуе будучыню.
|| зак. нарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.
|| наз. рысава́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| прым. рысава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Рысавальная папера.
рысаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па рысаводстве.
рысаво́дства, -а, н.
Развядзенне рысу як галіна сельскай гаспадаркі.
|| прым. рысаво́дчы, -ая, -ае.
рыса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Пародзісты, рысісты конь.
Памчаць на рысаку.
Арлоўскія рысакі.
|| прым. рыса́чы, -ая, -ае.