Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ры́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Старажытнай Грэцыі і Рыме: прамоўца, а таксама настаўнік красамоўства.

|| прым. ры́тарскі, -ая, -ае.

Рытарскае мастацтва.

рытары́чны, -ая, -ае.

1. гл. рыторыка.

2. Напышлівы, упрыгожаны словамі (кніжн.).

Р. стыль.

|| наз. рытары́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

рытм, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (гукавых, рухальных).

Музычны р.

Р. верша.

Р. рухаў.

Танцавальныя рытмы.

Сардэчны р.

2. перан. Наладжаны ход чаго-н., размеранасць у праходжанні чаго-н.

Р. жыцця.

Рабочы р.

|| прым. рытмі́чны, -ая, -ае і ры́тмавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

рытмізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) рытмічным.

Рытмізаваныя рухі.

|| наз. рытміза́цыя, -і, ж.

ры́тміка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. Сістэма і характар рытму.

Р. верша.

2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы).

3. Рытмічныя рухі з музычным суправаджэннем.

Урокі рытмікі.

рытмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. рытм.

2. Падпарадкаваны рытму (у 1 знач.), які раўнамерна чаргуецца.

Рытмічныя рухі.

Рытмічная гімнастыка.

3. перан. Раўнамерны, зладжаны.

Рытмічная праца заводаў.

|| наз. рытмі́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

рыто́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

1. Тэорыя аратарскага мастацтва.

2. Напышлівая і беззмястоўная гаворка.

Голая р.

|| прым. рытары́чны, -ая, -ае.

Рытарычнае пытанне (прыём аратарскай мовы — сцвярджэнне ў форме пытання).

рытуа́л, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Парадак абрадавых дзеянняў.

Р. пахавання.

2. Тое, што і цырымонія.

Воінскія рытуалы.

|| прым. рытуа́льны, -ая, -ае.