Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ры́мар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар, які шые раменную вупраж (хамуты, сёдлы, вуздэчкі).

|| прым. ры́марскі, -ая, -ае.

рыма́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Рымарская майстэрня.

Калгасная р.

ры́марства, -а, н.

Рамяство, занятак рымара.

|| прым. ры́марскі, -ая, -ае.

Рымарскія вырабы.