рып, -у, м.
Рэзкі гук, які ўтвараецца пры трэнні.
Р. колаў.
Р. палазоў.
ры́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Утвараць рыпенне, рыпець.
Рыпалі дзверы.
Р. варотамі.
2. Іграць непрафесійна на якім-н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку; разм.).
Рыпаў гармонік.
|| аднакр. ры́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. ры́панне, -я, н.
рыпе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ць; незак.
Утвараць рып, скрыпець.
Падлога рыпіць.
Боты рыпяць.
Пад нагамі рыпіць снег.
|| аднакр. ры́пнуць, -не; -ні.
|| наз. рыпе́нне, -я, н.
рыплі́вы, -ая, -ае.
Тое, што і рыпучы.
Рыплівыя дзверы.
|| наз. рыплі́васць, -і, ж.
рыпс, -у, м.
Тоўстая, моцная тканіна палатнянага перапляцення ў дробны рубчык.
|| прым. ры́псавы, -ая, -ае.
рыпу́чы, -ая, -ае.
Які ўтварае рып.
Рыпучыя вароты.
Рыпучыя колы.
Р. голас (перан.).
|| наз. рыпу́часць, -і, ж.