Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́са, нескл., н.

Грашовая адзінка шэрагу краін Лацінскай Амерыкі і інш.

пе́сеннік, а, мн. -і, -аў, м.

1. Зборнік песень.

2. Выканаўца песень.

3. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеннай музыкі.

Паэт-п.

|| ж. пе́сенніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

пе́сенны гл. песня.

песе́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -се́т, ж.

Грашовая адзінка ў Іспаніі да 2002 года.

песімі́зм, -у, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм.

|| прым. песімісты́чны, -ая, -ае.

песімі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек песімістычнага складу; проціл. аптыміст.

П. па натуры.

|| ж. песімі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

песімісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. песімізм.

2. Прасякнуты песімізмам.

П. настрой.

|| наз. песімісты́чнасць, -і, ж.

пескалюбі́вы, -ая, -ае (спец.).

Пра расліны: які добра расце на пясчанай глебе.

|| наз. пескалюбі́васць, -і, ж.

пескаструме́нны, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да апрацоўкі пры дапамозе пяску, які б’е пад моцным напорам паветранага струменя.

П. апарат.

Пескаструменная апрацоўка.

пе́сня, -і, мн. -і, -сень, ж.

1. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

Харавая п.

Жніўныя песні.

Беларускія народныя песні.

2. Пра спевы птушак.

Салаўіныя песні.

Доўгая песня (разм.) — тое, што патрабуе працяглага часу, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад.

Старая песня (разм.) — што-н. даўно вядомае.

Песня спета чыя (разм.) — канец чыйго-н. жыцця, шчасця, поспехаў і пад.

|| памянш. пе́сенька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. пе́сенны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. матыў.