Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пед...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. педагагічны, напр.: педвучылішча, педінстытут, педпрактыка.

педагагі́чны, -ая, -ае.

1. гл. педагог і педагогіка.

2. Які адпавядае патрабаванням педагогікі.

П. такт.

|| наз. педагагі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

педаго́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай.

|| прым. педагагі́чны, -ая, -ае.

педаго́гіка, -і, ДМ -гіцы, ж.

Навука аб метадах выхавання і навучання.

|| прым. педагагі́чны, -ая, -ае.

П. факультэт (які рыхтуе спецыялістаў па педагогіцы). П. інстытут (які рыхтуе настаўнікаў).

педа́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Нажны рычаг у машынах і музычных інструментах.

П. тормаза, раяля.

Націснуць на ўсе педалі (таксама перан.; прыняць усе меры для паскарэння, дасягнення чаго-н.; разм.).

|| прым. педа́льны, -ая, -ае.

Дзіцячая педальная машына.

педа́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто залішне строгі ў выкананні ўсіх фармальных запатрабаванняў (у навуцы, жыцці і пад.).

|| ж. педа́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. педа́нцкі, -ая, -ае.

педанты́зм, -у, м.

Паводзіны, уласцівасці педанта.

Дакладны да педантызму.

педанты́чны, -ая, -ае.

Строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны.

П. чалавек.

Педантычныя адносіны.

Педантычна (прысл.) усё выконваць.

|| наз. педанты́чнасць, -і, ж.

педыкю́р, -у, м.

Гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліроўка пазногцяў, выдаленне мазалёў).

|| прым. педыкю́рны, -ая, -ае.

педыя́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па педыятрыі.