пе́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст, які займаецца выпечкай хлеба.
|| прым. пяка́рскі, -ая, -ае.
пе́карыха, -і, ДМ -рысе, мн. -і, -рых, ж.
Жонка пекара.
пе́кла, -а, н.
1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў.
У чорта ў пекле.
Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм., іран.)
2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).
Не сядзі на самым пекле.
Трапіць у самае п. (перан.: у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).
3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.
П. вайны.
Душэўнае п.
|| прым. пяке́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).