Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́на, -ы, ж.

1. Пузырыстая маса, якая ўтвараецца на паверхні некаторых вадкасцей.

Марская п.

Мыльная п.

Зняць пену з супу.

2. Густая белаватая з пузыркамі сліна, якая выступае на губах пры некаторых хваробах, моцным хваляванні.

З пенай на губах гаварыць (таксама перан.; у гневе, раз’юшанасці; разм., неадабр.).

|| прым. пе́нны, -ая, -ае.

пена́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Падоўжаная скрыначка для ручак, алоўкаў, гумак і пад.

Школьны п.

|| прым. пена́льны, -ая, -ае.

пена́льці, нескл., м. і н.

У футболе: адзінаццаціметровы штрафны ўдар па варотах.

пенапла́ст, -у, М -сце, м.

Порыстая пластмаса.

|| прым. пенапла́ставы, -ая, -ае.

пена́ты, -аў (уст., жарт.).

Родны дом, родны кут [ад імя пенатаў — старажытнарымскіх багоў, апекуноў дамашняга ачага].

Вярнуцца да сваіх пенатаў.

Бацькоўскія п.

пе́начка¹ гл. пенка¹.

пе́начка², -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Невялічкая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бурым апярэннем.

пе́ні, нескл., н.

У Англіі і некаторых іншых краінах: дробная разменная манета.

пе́ністы, -ая, -ае.

З пенай, а таксама які ўтварае пену (у 1 знач.).

П. квас.

Пеністае мыла.

|| наз. пе́ністасць, -і, ж.

пе́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Быць пеністым, пакрывацца пенай.

Пеняцца хвалі.

|| зак. успе́ніцца, -іцца.