Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пета́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.

2. Сігнальны разрыўны снарад, што кладзецца на рэйкі, каб спыніць цягнік у выпадку небяспекі.

3. У піратэхніцы: снарад з парахавым зарадам, які выкарыстоўваецца для феерверку.

|| прым. пета́рдавы, -ая, -ае і пета́рдны, -ая, -ае.

петрагра́фія, -і, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае горныя пароды, іх састаў і структуру.

|| прым. петраграфі́чны, -ая, -ае.

петы́т, -у, Мы́це, м.

Дробны друкарскі шрыфт з вышынёй літар каля 3 мм (кегль роўны 8 пунктам).

|| прым. петы́тны, -ая,-ае.

петы́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да ўлад.

|| прым. петыцы́йны, -ая, -ае.