бяда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. бе́ды і (з ліч. 2, 3, 4) бяды́, бед, ж.
1. Няшчасце, гора.
Дапамагчы ў бядзе.
Беды цярпець — каменнае сэрца мець (прыказка). Б. па бядзе як па нітачцы ідзе (прыказка).
2. Нястача, галеча.
У хаце — б.
3. у знач. вык. Дрэнна; непрыемна.
Б. мне з ім.
◊
Бяда вялікая (разм.) — не мае значэння, няважна.
Бядой латаны (разм.) — вельмі бедны.
Далей ад бяды (разм.) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную гісторыю.
Такой бяды; толькі (той) бяды (разм.) — не мае значэння.
бяда́к, бедака́, мн. бедакі́, бедако́ў, м. (разм.).
Бяздольны, няшчасны, гаротны чалавек.
|| ж. бяда́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. бяда́цкі, -ая, -ае.
Год цяжкі, б.
бядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Траціць сваё багацце, станавіцца бедняком (у 1 знач.).
2. Траціць што-н., спусташацца, мізарнець.
Рака бяднее на рыбу.
Фантазія бяднее (перан.).
|| зак. абядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і збядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
бядно́та, -ы, ДМ -но́це, ж. (разм.).
1. Беднасць, галеча, убогасць.
2. зб. Бедныя людзі, жабракі.
бядня́к, бедняка́, мн. беднякі́, бедняко́ў, м.
1. Незаможны, бедны чалавек.
2. Бедны селянін, якога эксплуатавалі багачы (гіст.).
|| ж. бядня́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. бядня́цкі, -ая, -ае.
бядо́та, -ы, ДМ -до́це, мн. -ы, -до́т, ж. (разм.).
1. Гора, бяда, бедства.
2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць.
Жыў ён у бясконцай бядоце.
|| прым. бядо́тны, -ая, -ае.
Бядотнае становішча.
бядро́, -а́, мн. бёдры, -аў, н.
Частка нагі ад таза да калена.
Насіць спадніцу на бёдрах.
|| прым. бядро́вы, -ая, -ае.
Бядровая косць.