Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бярве́нне, -я, н., зб.

Бярвёны.

Траляваць б.

бярда́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870—1891 гг.

бярды́ш, бердыша́, мн. бердышы́, бердышо́ў, м.

Старадаўняя зброя: баявая сякера з лязом у форме паўмесяца на доўгім дрэўку.

бярло́г, берлагу́, мн. берлагі́, берлаго́ў, м.

Зімовае логава мядзведзя.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае і бярло́жны, -ая, -ае.

бярло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Тое, што і бярлог.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае.

бяро́за, -ы, мн. -ы, -ро́з, ж. і бярэ́зіна, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.

Лісцевае дрэва з белай карой, а таксама драўніна гэтага дрэва.

Б. — не пагроза: дзе стаіць, там і шуміць (прыказка).

|| памянш. бяро́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. бяро́завы, -ая, -ае.

бяро́завік, -у, м.

Бярозавы сок.

Пакаштаваць салодкага бярозавіку.

бяро́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. гл. бяроза.

2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з павойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.

|| прым. бяро́зкавы, -ая, -ае.

бяро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Верхні слой бярозавай кары.

Абдзерці бяросту.

|| прым. берасто́вы, -ая, -ае, бяро́ставы, -ая, -ае і берасця́ны, -ая, -ае.

Берасцяная грамата — старажытныя пісьмы і дакументы на бяросце.

бярэ́знік, -у, м., зб.

Бярозавы лес.

Малады б.