бяле́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́ецца; незак. (разм.).
Тое, што і бялець (у 2 знач.).
бяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца белым.
Бялеюць скроні.
Б. ад страху.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. белае).
У далечыні бялелі будынкі.
|| зак. пабяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).
бялёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.
Дзіцяня цюленя.
|| прым. бялько́вы, -ая, -ае.
бялі́зна, -ы, ж., зб.
Нацельнае адзенне, а таксама вырабы з тканіны для бытавых патрэб.
Перамяніць бялізну.
Сталовая б.
Пасцельная б.
|| прым. бялі́знавы, -ая, -ае.
Бялізнавая тканіна.
бялі́лы, -ліл і -аў.
1. Белая мінеральная фарба.
Цынкавыя б.
2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме, касметыцы.
бялі́ць, бялю́, бе́ліш, бе́ліць; бе́лены; незак., што.
1. Пакрываць вапнай, мелам, робячы белым.
Б. печ.
2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.
Б. палотны на сонцы.
3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.
Б. авечку.
|| зак. вы́беліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 1 і 2 знач.), набялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены (да 2 знач.) і пабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены (да 1 знач.); наз. пабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
|| звар. бялі́цца, бялю́ся, бе́лішся, бе́ліцца; зак. набялі́цца, -бялю́ся, -бе́лішся, -бе́ліцца (да 2 знач.).
|| наз. бяле́нне, -я, н.
|| прым. бялі́льны, -ая, -ае.
бяло́к¹, -лку́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.
Складанае арганічнае рэчыва, найбольш важная састаўная частка жывёльных і раслінных арганізмаў.
|| прым. бялко́вы, -ая, -ае.
бяло́к², -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.
1. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
2. Непразрыстая белая абалонка вока.
|| прым. бялко́вы, -ая, -ае.
бялу́га, -і, ДМ -лу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.
Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.
|| прым. белужы́ны, -ая, -ае.
Белужыная ікра.