Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

без... (а таксама без’..., бес..., бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння:

1) прыметнікаў ад назоўнікаў са знач.: пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр.: беззямельны, безадходны, безазёрны;

2) назоўнікаў, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр.: беззямелле, бездарожжа, безадказнасць.

бяс... (гл. бес...), прыстаўка.

Ужыв. замест «бес...» у першым складзе перад націскам, напр.: бяссонніца, бяссэнсіца.

бясе́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Збор гасцей з пачастункам, а таксама ўдзельнікі такога збору.

Балявала ўся б.

|| прым. бясе́дны, -ая, -ае.

Б. стол.

Бяседныя госці.

бяска́рны, -ая, -ае.

Які застаўся без пакарання.

Бяскарная правіннасць.

|| наз. бяска́рнасць, -і, ж.

бяскве́ткавыя, -ых.

Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі.

бяскла́савы, -ая, -ае.

Які не падзяляецца на грамадскія класы.

Бяскласавае грамадства.

|| наз. бяскла́савасць, -і, ж.

бяско́лерны, -ая, -ае.

1. Які не мае колеру.

Бясколерная вадкасць.

2. перан. Нічым не адметны, невыразны.

Б. твар.

|| наз. бяско́лернасць, -і, ж.

бяско́нцасць, -і, ж.

1. гл. бясконцы.

2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную (спец.).

бяско́нцы, -ая, -ае.

1. Бяскрайні, які не мае канца, межаў.

Б. блакіт.

2. Надзвычай доўгі, працяглы.

Бясконцыя спрэчкі.

3. Надзвычай моцны па сіле праяўлення.

Бясконцая радасць.

|| наз. бяско́нцасць, -і, ж.

бяско́рміца, -ы, ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп корму для жывёлы, птушак.

Вясенняя б.