бяда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. бе́ды і (з ліч. 2, 3, 4) бяды́, бед, ж.

1. Няшчасце, гора.

Дапамагчы ў бядзе.

Беды цярпець — каменнае сэрца мець (прыказка). Б. па бядзе як па нітачцы ідзе (прыказка).

2. Нястача, галеча.

У хаце — б.

3. у знач. вык. Дрэнна; непрыемна.

Б. мне з ім.

Бяда вялікая (разм.) — не мае значэння, няважна.

Бядой латаны (разм.) — вельмі бедны.

Далей ад бяды (разм.) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную гісторыю.

Такой бяды; толькі (той) бяды (разм.) — не мае значэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)